Перайсці да зместу

Мілаш Александар Базаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілаш Александар Базаўскі
славацк.: Miloš Alexander Bazovský
Фатаграфія
Дата нараджэння 11 студзеня 1899(1899-01-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1968(1968-12-15)[2][3] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Вучоба
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мі́лаш А́лександар Ба́заўскі (чэшск.: Miloš Alexander Bazovský; 11 студзеня 1899, г. Турані-над-Вагам, Славакія — 15 снежня 1968) — славацкі жывапісец і графік. Народны мастак Славакіі (1964). Адзін з заснавальнікаў сучаснага славацкага жывапісу.

Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Будапешце (1918) і Празе (19191924).

Яго мастацтва блізкае да народных формаў, народнай творчасці, што звязана з мяккім каларытам, умоўнасцю і спрошчанасцю малюнка, тонкім пачуццёвым лірызмам, тугою, смуткам. Аўтар тэматычных карцін, пейзажаў: «Веснавы струмень» (1927), «Чорныя сенажаці» (1930), «Дзяўчына са збанам» (1931), «Аранжавы конь» (1938), «Чорнае сонца» (1942), «Агасфер (Лудзільшчык)» (1948), «Радасная вёска» (1949), «Птушкі адлятаюць» (1957) і інш.

Зноскі